23 снежня 2024, панядзелак, 0:07
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Раман Світан: Лукашэнка атрымае добры ўдар дубінай па галаве ад NАТO

9
Раман Світан: Лукашэнка атрымае добры ўдар дубінай па галаве ад NАТO
РАМАН СВІТАН

Расея ўжо пачала гібрыдную вайну з Альянсам.

На наступным тыдні NATO правядзе найбуйнейшыя за 30 гадоў вучэнні "Стойкі абаронца". Манеўры пройдуць і на мяжы з Калінінградскай вобласцю і Беларуссю. У вучэннях прымуць удзел 90 тысяч вайскоўцаў з усіх краін блока, а таксама Швэцыі.

Які сігнал NATO пасылаюць Пуціну і Лукашэнку? Пра гэта сайт Charter97.org пагаварыў з палкоўнікам Узброеных сіл Украіны, лётчыкам-інструктарам Раманам Світанам:

- У гэтых вучэннях асноўная легенда (спецыяльна зашыфраванае дзеянне, згодна з якім адпрацоўваюцца вучэнні) - гэта спроба прарыву расейска-беларускімі войскам з Беларусі ў Калінінград па так званым Сувалскім калідоры.

Гэта гіпатэтычная назва. Калідора як такога не існуе, гэта проста лінія мяжы паміж краінамі Балтыі і Польшчы даўжынёю блізу 100 км. Спецыяльна для распрацоўкі манеўраў краіны NATO прынялі гэтую канцэпцыю і ўжо больш за 10 гадоў Альянс яе выкарыстоўвае.

Бо адна справа - віртуальная гульня, а іншая - выхад на выкананне баявой задачы. Якраз 100 км агульнай мяжы паміж Літвой і Польшчай і будуць выкарыстоўвацца пад такое дзеянне.

Гэта нармальныя стандартныя вучэнні, якія вельмі важныя для яднання войскаў. Бо пакуль яшчэ адзінага войска ў Еўропы няма. Усе войскі разрозненыя, кожнае знаходзіцца альбо ў сваёй дзяржаве, альбо ў кластары. Напрыклад, у краінах Балтыі ў асноўным нямецкае войска.

Такія вучэнні даюць магчымасць ужо непасрэдна на меркаваным тэатры ваенных дзеянняў адпрацаваць некаторыя прыёмы. Вельмі важна гэта рабіць і рабіць кожны год. Важнае яднанне еўрапейскіх войскаў для таго, каб яны маглі кіравацца адным цэнтрам.

- NATO рыхтуюцца да канфлікту з Расейскай Федэрацыяй у найбліжэйшыя 20 гадоў. Такую заяву зрабіў старшыня вайсковага камітэта блока адмірал Роб Баўэр. Што скажаце аб ягоным прагнозе?

- Па-першае, гібрыдная вайна з NATO ўжо ідзе. Дзясяткі тысяч расейскіх “эмігрантаў” - патэнцыйная пагроза для Еўропы і заходу ворага ў Еўропу. Мы бачым, чым гэта заканчваецца на прыкладзе Вугоршчыны, Славакіі, Балкан і краін Балтыі.

Гібрыдна Расея ўжо напала на NATO. Калі меркаваць, што недзе з 2022-га года расейцы масава пабеглі ў Еўропу пад выглядам уцёкаў ад мабілізацыі, то недзе да 2032-га года яны “разгайдаюць лодку” ў якім-небудзь з месцаў. Гэта можа быць Фінляндыя, Эстонія, Малдова, а адтуль - на Балканы.

Падключыць вайсковую машыну расейцы змогуць, калі ўбачаць унутраны ўздым у нейкай з краін. Яны туды падключацца з дапамогай зялёных чалавечкаў ГРУ, альбо прыйдуць нейкія прыватныя войскі. Гэта могуць быць дзясяткі тысяч чалавек з тэхнікай, самалётамі і гэтак далей.

Вось такім гібрыдным шляхам расейцы могуць пайсці на працягу не 20-ці, а 10-ці гадоў. Пуцін зараз у сакавіку перапіша «Пуціна на Пуціна», у яго наперадзе будзе 12 гадоў (два прэзідэнцкія тэрміны па 6 гадоў) на гэтыя дзеянні.

Больш скажу, гэта будзе недзе за пару гадоў да яго наступнага «перапісвання» ў 2030-ым годзе. Недзе ў 2027-2028 годзе пачнецца экспансія ў краіны Еўропы, калі мы тут, ва Украіне, яму хвост не падрэжам, каб ён нікуды не захацеў сунуцца.

- Вучэнні на мяжы з Беларуссю - сігнал для Лукашэнкі?

- Гэта не сігнал, а добры ўдар дубінай па галаве Лукашэнку. Тым больш, што лукашэнкаўскія назіральнікі будуць гэта ўсё адназначна бачыць, адсочваць. Сродкі сувязі, кантролю, унутраныя “вочы” ў КДБ Беларусі ёсць і ў Польшчы, і ў Літве.

Яны ўсе ўбачаць і раскажуць Лукашэнку, як хутка будзе знішчаны ягоны рэжым, калі ў яго будуць нейкія дурныя думкі. Гэта знак яму назаўжды адмовіцца ад удзелу ў нейкіх дзеяннях супраць краін NATO.

Напісаць каментар 9

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках