У Беларусі забаранілі гульню «Манаполія»
10- 2.01.2024, 16:35
- 13,750
З чым гэта злучанае?
Дзяржстандарт забараніў увозіць і прадаваць у Беларусі настольную гульню «Манаполія». Нагодай стала неадпаведнасць ДАСТу.
Забарона на ўвоз і продаж набыла моц 30 снежня 2023 года. Гульню кітайскай вытворчасці павінны выключыць з абарачэння.
Прычына - неадпаведнасць патрабаванням аб бяспецы цацак (ДАСТ 25779-90). Падставай для забароны сталі занадта маленькія літары - паводле нормаў яны павінны быць не меншыя за 2,3 мм для дзяцей да 10 гадоў. А фактычна на картках літары былі велічынёй ад 1,2 да 2 мм.
Вытворца гэтай «Манаполіі» - кампанія з горада Урумчы ў Сіньцзян-Уйгурскім аўтаномным раёне Кітая.