У ДАІ назвалі горад Беларусі, дзе 22 студзеня правядуць спецыяльны «фільтр»
12- 21.01.2024, 19:37
- 13,048
У чым сутнасць мерапрыемства?
У ДАІ Магілёўскай вобласці паведамілі, што ў панядзелак, 22 студзеня, у Магілёве павядуць “спецыяльнае мерапрыемства “Фільтр”. Шукаць паабяцалі найперш адну катэгорыю кіроўцаў, піша telegraf.news.
"Яно накіраванае на ўмацаванне дысцыплінаванасці ўдзельнікаў дарожнага руху, папярэджанне ДТЗ, выяўленне кіроўцаў, якія кіруюць транспартным сродкам у стане ап'янення, а таксама не маюць пасведчання кіроўцы", — паведамілі ў ДАІ і параілі "ўлічваць гэтую інфармацыю!"
Сутнасць “фільтра” - перакрыццё дарог, каб заставалася толькі адна паласа для руху. У такім месцы ДАІ ўстанаўлівае патруль або некалькі, цэль якіх спыненне і праверка практычна ўсяго транспарту. Праверкі праводзяць часцей за ўсё на выходных і пасля, прычым нават на хуткасных трасах.