Украінская тэнісістка перамагла Азаранку і адмовілася з ёй фатаграфавацца
18- 22.01.2024, 8:25
- 18,074
Цяпер яна згуляе з Сабаленкай.
Украінская тэнісістка Даяна Ястрэмская (№96 WTA) у Мельбурне ў 1/8 фіналу Australian Open 2024 у адзіночным жаночым разрадзе падолела Вікторыю Азаранку (№26 WTA) з лікам 7:6, 6:4. Пра гэта паведамляе афіцыйны сайт WTA.
Матч працягваўся 2 гадзіны і 10 хвілін. Гэта была чацвёртая вочная сустрэча супраціўніц, лік стаў 2:2. Украінка ўпершыню ў кар'еры выйшла ў чвэрцьфінал турніру серыі "Вялікага шалома". У 1/4 фіналу Australian Open згуляе таксама ўкраінка Марта Касцюк.
"Вялікі тэніс Украіны" паведамляе, што Ястрэмская, адмовілася рабіць супольнае фота з суперніцай перад матчам (Азаранка, якая прадстаўляе Беларусь, выступала ў Мельбурне ў нейтральным статусе).
Цяпер яна сустрэнецца з Арынай Сабаленкай.