У Беларусі заблакавалі адзін з найбуйнейшых расейскіх стрымінгавых сэрвісаў
3- 1.10.2024, 11:32
- 6,486
Сваю пастанову Мінінфарм ніяк не матываваў.
Мінінфарм Беларусі прыпыніў доступ да расейскага онлайн-кінатэатра Okko.
Пастанова была прынятая 30 верасня, але прычына не называецца.
"Белтэлекам" паведаміў, што ў перыяд абмежавання доступу плата за паслугу спаганяцца не будзе.
Okko уваходзіць у чацвёрку найбуйных расейскіх стрымінгавых сэрвісаў. Ён вядомы ў тым ліку сваімі спартыўнымі трансляцыямі міжнародных спаборніцтваў.