Лукашэнка загаварыў пра захоп Чарнобыльскай АЭС
23- 1.10.2024, 12:35
- 19,394
Дзіўная заява.
Лукашэнка паскардзіўся гендырэктару МАГАТЭ Рафаэлю Гросі, што Украіна нібыта распаўсюджвае чуткі аб магчымым захопе Чарнобыльскай АЭС.
«Мы на рознага кшталту авантуры не кідаемся. Я кажу гэта ў сувязі з тым, што апошнім часам нашыя ўкраінскія «таварышы» і «сябры» ў СМІ шмат месца надаюць Чарнобыльскай атамнай станцыі. Даводзяць гэтую інфармацыю да вас, што мы (нібыта Лукашэнка) хоча захапіць Чарнобыльскую станцыю», — сказаў Лукашэнка.
Адзначым, што знайсці публікацый ва ўкраінскіх СМІ, дзе гаворыцца аб магчымым захопе Чарнобыльскай АЭС беларускімі войскамі, нам не ўдалося.