1 кастрычнiка 2024, aўторак, 16:23
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

УСУ накрылі калону расейцаў на мапедах

3
УСУ накрылі калону расейцаў на мапедах

Артылерыя накрыла акупантаў з дыстанцыі.

УСУ адбілі матацыклетны штурм акупантаў недалёка ад Арэхава-Васільеўкі на Бахмуцкім кірунку, піша «Дыялог».

Падчас бою было знішчана 8 з 14 атакавалых матацыклаў разам з расейскімі вайскоўцамі.

Мапедны штурм пазіцый 30-й брыгады на трасе E-40. Дзікуны задзейнічалі ад 10 да 14 матацыклаў, з іх 8 былі знішчаны разам з наезнікамі», - распавялі ў брыгадзе.

Атака была загадзя выяўлена з дапамогай аэравыведкі, і наступальным сілам была нанесеная параза артылерыяй. На відэа бачна, што частка матацыклаў была знішчаная на падыходзе, але частка змагла дабрацца да траншэй. Штурмавікі не вытрымалі агнявой паразыСіл абароны і былі вымушаны адступіць.

Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках