1 кастрычнiка 2024, aўторак, 20:17
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Ваўчанску «знікла» цэлая рота расійскіх акупантаў

1
У Ваўчанску «знікла» цэлая рота расійскіх акупантаў

Наступ для іх абярнуўся фіяска.

Аглядальнік групы «Інфармацыйны супраціў» Аляксандр Каваленка паведаміў аб няўдалай контратацы захопнікаў УС РФ у Ваўчанску Харкаўскай вобласці, піша oboz.ua.

Варта адзначыць, што нядаўна расейцы страцілі кантроль над Ваўчанскім агрэгатным заводам, што пазбавіла іх, са слоў Каваленкі, магчымасці пашырыць зону кантролю на гэтым кірунку. Яны паспрабавалі пайсці на адчайныя штурмы, але справа для іх скончылася вельмі няўдала.

«Расейцы з усіх сіл спрабуюць вярнуць гэты завод і іншыя страчаныя тэрыторыі, страчваючы вялікую колькасць тэхнікі і жывой сілы... Яны сабралі наяўныя ў іх МТ-ЛБ, БМП і адправілі іх на суіцыдальную місію - адбіваць пазіцыі ў УСУ. У выніку ў мінулы панядзелак была знішчана вялікая колькасць расейскіх жалязяк, а таксама чалавечага рэсурсу. Фактычна вораг падчас гэтай спробы контратакі страціў цэлую роту», - падкрэсліў экспэрт.

Ён дадаў, што хутка ўкраінскія абаронцы прадоўжаць вызваленне захопленых тэрыторый каля Ваўчанска і іншых раёнаў на Поўначы Харкаўскай вобласці. Каваленка выказаў меркаванне, што неўзабаве УСУ могуць рушыць наперад у раёне вёскі Гацішча і замацавацца там.

Таксама экспэрт акцэнтаваў увагу на тым факце, што найбліжэйшым часам у Сіл абароны Украіны наўрад ці з'явяцца магчымасці, каб поўнасцю выцесніць расейскіх акупантаў з Поўначы Харкаўшчыны. Тым не менш, прасоўванні ўкраінскіх вайскоўцаў у Ваўчанску магчымыя ўжо на працягу гэтага месяца.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках