2 кастрычнiка 2024, Серада, 1:31
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

«Ён хоць у курсе, што стаў зоркай?»

11
«Ён хоць у курсе, што стаў зоркай?»

Ролік з «сумным чмялём» з Менскага цырка за дзень набраў амаль два мільёны праглядаў.

Кароткі ролік, зняты ля Белдзяржцырка на праспекце Незалежнасці ў Менску, стаў папулярным у TikTok і за дзень набраў амаль 2 млн праглядаў, 144 тысяч падабаек і амаль 2 тысячы каментароў. І ўсё дзякуючы галоўнаму герою відэа, які ў момант стаў новай «сумнай зоркай інтэрнэту», піша telegraf.news.

На відэа, якое аўтар (у сацсетцы паказвае відэа пад нікам kot_ko09) зняў на пешаходным пераходзе ля будынка Белдзяржцырка, патрапіў мужчына, які, відавочна, працуе дзіцячым аніматарам. Ён быў апрануты ва ўбор пчалы характэрнай паласатай жоўта-чорнай афарбоўкі, а ў руках трымаў звязку яркіх паветраных шароў. Увесь гэты вобраз, як адзначылі гледачы ў сеціве, ашаламляльна кантраставаў з яго сумным выразам твару.

@kot_ko09

Пчелы уже не те

♬ оригинальный звук - Маша Дашкова

І пакуль адны каментатары спрачаліся з іншымі, хто ж перад імі - «сумны чмель», «суровы вос», «дэпрэсіўная пчала» і ў чым прычына яго «сусветнага суму» - нізкі заробак, незадаволенасць працай або значнае пахаладанне ў Менску, адзін з гледачоў пазнаў у героі «чмяля Юру».

«Ён у парку Горкага працуе! І смяецца вельмі заразліва!!!» - распавёў каментатар.

Як бы там ні было, мужчына сваёй кантраснай выявай узрушыў сацсетку і не выключана, што «сумны чмель» з Менскага цырка неўзабаве папоўніць шэрагі вірусных інтэрнэт-мэмаў.

«А ён хоць у курсе, што стаў сумнай зоркай-пчалой у інтэрнэце?» - задаўся з гэтай нагоды пытаннем адзін з каментатараў.

Напісаць каментар 11

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках