8 лiстапада 2024, Пятніца, 6:29
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Голанд стаў самым дарагім футбалістам у свеце

Голанд стаў самым дарагім футбалістам у свеце
Эрлинг Холанд

Нарвежскі нападнік «Манчэстэр Сіці» забіў у пяці стартавых матчах новага сезона АПЛ 10 мячоў.

Нападнік «Манчэстэр Сіці» і нацыянальнай каманды Нарвегіі Эрлінг Голанд стаў самым дарагім футбалістам у свеце, паўтарыўшы рэкорд Кіліяна Мбапэ шасцігадовай даўніны. Гэта вынікае са справаздачы Transfermarkt, якая абнавіла звесткі гульцоў Ангельскай Прэм'ер-Лігі (АПЛ).

Паводле ацэнкі партала, кошт Голанда вырас на €20 млн - да €200 млн, дзякуючы чаму ён апярэдзіў у міжнародным рэйтынгу трох вядучых гульцоў мадрыдскага «Рэала» - Джуда Белінгема, Вінісіуса Жуніёра і Кіліяна Мбапэм, кожны з якіх на гэты момант каштуе па €180 млн. Такім чынам, нарвежац стаў другім футбалістам у гісторыі, які паўтарыў рэкорд Мбапэ 2018 года, калі рынкавы кошт француза пераадолеў адзнаку €200 млн. Голанд будзе заставацца самым дарагім футбалістам у свеце мінімум да абнаўлення звестак гульцоў гішпанскай Ла Лігі, якое намечанае на 11 кастрычніка.

У пяці першых матчах АПЛ цяперашняга сезона Эрлінг Голанд здолеў забіць 10 галоў, што ўнесла свой фундуш у адзнаку кошту гульца. Акрамя зоркі «Сіці», больш за ўсё ў кошце дадалі: нападнік «Астан Вілы» Джон Дзюран (+ €15 млн, да €35 млн), пачатковец «Брайтана» Янкубэ Мінтэ (+ €12 млн, да €28 млн), вінгрэр «Іпсвіч Таўн» Амары Хатчынсан (+ €11 млн, да €18 млн), а таксама паўабаронца «Чэлсі» Коўл Палмер (+ €10 млн, да €90 млн).

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках