Іран запусціў па Ізраілі блізу 200 ракетаў
- 1.10.2024, 20:17
- 30,996
У Тэль-Авіве прагучалі першыя выбухі.
З Ірана ў кірунку Ізраіля былі запушчаныя ракеты, паведамілі ў прэс-службе ЦАХАЛ.
Паводле звестак газеты Jerusalem Post, Іран выпусціў па Ізраілі блізу 200 ракетаў. Раней выданне ацэньвала колькасць запускаў як 102.
ЦАХАЛ паведамляе пра працу СПА. «Іранскі напад прадаўжаецца. Вам трэба заставацца ў схове да далейшага апавяшчэння. Выбухі, якія вы чуеце, выкліканыя перахопамі ці падзеннем ракетаў. У цяперашні час сістэма супрацьпаветранай абароны перахоплівае запускі», – гаворыцца ў паведамленні.
תיעוד: נפילת שברי מיירטים וטילים בים המלח@rubih67
— כאן חדשות (@kann_news) October 1, 2024
(צילום: יובל אפריאט) pic.twitter.com/ojN9RY8hGA
Першыя выбухі пасля пачатку ракетнага нападу Ірана прагрымелі ў Тэль-Авіве і наваколлях. Паводле звестак ізраільскага выдання Ynet, адна з ракетаў патрапіла ў жылы дом на поўначы горада. Таксама ёсць звесткі пра падзенні ракетаў у раёнах Негеў і Шарон.