21 снежня 2024, Субота, 20:11
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Украінскі генерал: Закончыць вайну ў 2025 годзе рэальна

1
Украінскі генерал: Закончыць вайну ў 2025 годзе рэальна

Вайсковы экспэрт назваў умовы.

Вайна ва Украіне сапраўды можа закончыцца ў 2025 годзе, але для гэтага патрэбны будуць моцныя пастановы. Як распавёў у інтэрв'ю OBOZ.UA экс-намеснік начальніка Генеральнага штаба Узброеных сіл Украіны, генерал-лейтэнант Ігар Раманенка, патрэбная цяжкая вайсковая дыпламатычная праца, якая ўключае паляпшэнне сітуацыі на франтах з адначасовымі напрацоўкамі на ваенна-дыпламатычным узроўні ў рэалізацыі Плана міру.

«На маю думку, такая магчымасць, такая перспектыва ёсць. Аднак яна вымагае адпаведных пастаноў. Былі спадзяванні на «Рамштайн», але сітуацыя абвастрылася ў сувязі з выбарамі ў ЗША і праз варункі надвор'я. Таму прэзідэнту даводзіцца працаваць, размяркоўваючы гэтыя пытанні ў часе і краінах», - адзначыў ён.

Раманенка дадаў, што прэзідэнт ЗША Джо Байдэн прынцыпова не адмовіўся ад прыняцця сур'ёзных пастаноў, але пытанне ў тым, калі гэта адбудзецца.

Таксама ён зазначае, што ў кастрычніку-снежні на карысць украінскага войска можа згуляць надвор'е, паколькі наступаць у такіх умовах значна цяжэй, чым абараняцца. У той жа час ЗША маюць магчымасць дапамагаць Украіне фінансава, узбраеннямі, тэхнікай і боепрыпасамі:

«Калі зараз, з аднаго боку, магутна і хутка забяспечыць Сілы абароны Украіны, а з другога - узмацніць мабілізацыю, каб папоўніць перш за ўсё брыгады, якія ваююць на лініі судакранання, а таксама сфармаваць рэзервовыя брыгады, тады ў гэтым годзе можна будзе разгледзець пытанне стабілізацыі фронту, гэта значыць спыніць пасоўванне супраціўніка і выйсці на фармаванне рэзервовых брыгад, стварэнне рэсурсу для дэакупацыйных працэсаў. А гэта будзе падахвочваць Расею перайсці да перамоўнага працэсу».

Ён таксама адзначыў, што Курская аперацыя наўрад ці паўплывае на заканчэнне вайны, аднак яе "можна выкарыстоўваць як сур'ёзны актыў у перамоўным працэсе ў тым выпадку, калі зараз нам будзе нададзеная істотная дапамога".

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках