Як з Лукашэнкі пакпілі чыноўнікі ягонай адміністрацыі
2- 11.10.2024, 10:11
- 9,044
Адную з прамоў дыктатара прыдумаў ШІ.
Аднойчы Лукашэнка зачытаў прамову, прыдуманую нейрасеткай ChatGPT. Пра гэта «Зеркало» на ўмовах ананімнасці распавёў экс-чыноўнік адміністрацыі дыктатара:
- Перад звальненнем я надумаў пасмяяцца і частку прамовы Лукашэнкі ў профілі маёй працы склаў пры дапамозе штучнага інтэлекту, - расказаў былы чыноўнік. - Я склаў вельмі пісьменны запыт і запусціў яго ў ChatGPT. Потым я вельмі смяяўся, слухаючы, як Лукашэнка чытае з паперкі ўсё, што замест мяне напісала нейрасетка (пры гэтым сам дыктатар выказваўся негатыўна наконт нейрасетак. — Заўв. рэд.).
Здараліся і іншыя смешныя моманты. Аднойчы мне даручылі напісаць прамову Лукашэнкі на 9 траўня. Але потым я заўважыў, што ў фінальную версію ўвайшлі толькі адгалоскі. А праз нейкі час мой тэкст уваходзіў цэлымі кавалкамі ў выступ з нагоды Дня незалежнасці.