Лукашэнка ідзе шляхам Хрушчова
18- 11.10.2024, 11:43
- 8,840
Дыктатар узяўся за кукурузу.
Лукашэнка заявіў аб адставанні ад Захаду. Беларуская кукуруза саступае заходнім сартам і гібрыдам. Як паведаміла ягоная прэс-служба, ён паехаў знаёміцца з вынікамі экспэрыменту ў ААТ «Александрыйскае», дзе пасеялі па шэсць гатункаў беларускай і замежнай селекцыяй.
«Калі вы адстаяце на 20 адсоткаў [ва ўраджайнасці] - гэта вельмі шмат. Нам трэба высокаўраджайныя добрыя гатункі», - сказаў дыктатар.
Ён чарговым разам запатрабаваў ад навукоўцаў вынікаў і паабяцаў, што найбліжэйшым часам разбярэцца з імі пасля вынікаў работы камісіі, якая ацэньвае дзейнасць Акадэміі навук.
Магчыма, Лукашэнка надумаў паўтарыць знакамітую «кукурузную кампанію», разгорнутую савецкім кіраўніком Мікітам Хрушчовым.