21 снежня 2024, Субота, 17:12
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

УСУ спынілі расейцаў у Тарэцку

УСУ спынілі расейцаў у Тарэцку

Украінцы кантралююць 50% горада і не даюць акупантам рушыць наперад.

Амаль 40-50% тэрыторыі горада Тарэцк Данецкай вобласці кантралююць Сілы абароны, а астатняя тэрыторыя ўжо акупаваная расейцамі. Пра гэта падчас тэлемарафону заявіў начальнік гарадской вайсковай адміністрацыі Васіль Чынчык.

Ён адзначыў, што нягледзячы на спробы расейскіх сіл захапіць горад поўнасцю, УСУ ўтрымліваюць пазіцыі ў горадзе і акупантам не ўдалося рушыць наперад за апошні дзень.

"Учора не зафіксавана ніводнага прасоўвання, ні захопу ніводнай пазіцыі і ніводнага дома, што жылой забудовы, што аб'ектаў крытычнай інфраструктуры на тэрыторыі грамады", – падкрэсліў кіраўнік Тарэцкай ГВА.

Зрэшты, агрэсар прыкладае ўсе намаганні, каб як мага хутчэй поўнасцю захапіць горад.

«Прыблізна ў раёне 40-50% горада, можна сказаць, знаходзіцца пад кантролем УСУ. Астатняя тэрыторыя - ворагам захопленая», - распавёў ён, дадаўшы, што сілы супраціву даюць годны адпор акупантам, утрымліваючы пазіцыі.

Чынчык таксама адзначыў, што эвакуацыя цывільнага насельніцтва з горада працягваецца, хаця і з даволі значнымі цяжкасцямі. Цяпер сітуацыя з бяспекай у Тарэцку дазваляе праводзіць яе толькі "ў пэўныя прамежкі", падчас "зацішша".

У горадзе засталося, паводле яго слоў, блізу 1 150 чалавек. Учора ўдалося вывезці з тэрыторыі грамады 7 чалавек, трое з якіх эвакуавалі з дапамогай паліцыі, а яшчэ 4 — пры садзейнічанні вайскоўцаў.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках