Прэс-служба Лукашэнкі хлусіць на роўным месцы
3- 11.10.2024, 15:08
- 9,356
Навошта пачалі фальсіфікаваць звесткі аб наступствах урагану.
Прэс-служба Лукашэнкі сцвярджае, што ліпеньскі ўраган пашкодзіў 25 тысяч га лесу - раней называлася лічба на 1,7 разы большая
Агульная плошча пашкоджаных ліпеньскім ураганам лясных насаджэнняў складае 25 тысяч га, запас драўніны на гэтым участку складае 2, 4 млн куб. м.
Такія звесткі прыводзіць прэс-служба Аляксандра Лукашэнкі ў справаздачы аб наведванні ім Шклоўскага раёна.
Прадстаўленыя звесткі аб плошчы пашкоджання лесу ўраганам разыходзяцца са словамі першага намесніка міністра лясной гаспадаркі Аляксандра Драгуна. Ён заявіў у эфіры тэлеканала АНТ 18 жніўня, што агульная плошча пашкоджаных ліпеньскай непагаддзю лясных насаджэнняў перавысіла 44 тысячы га, гэта значыць назваў лічбу ў 1,7 раза большую, чым прэс-служба Лукашэнкі.