21 снежня 2024, Субота, 19:39
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Балтыйскім моры гарыць танкер з нафтай

4
У Балтыйскім моры гарыць танкер з нафтай

Танкер з 640 тонамі нафты загарэўся каля нямецкага курорта Варнемюндэ.

Каля ўзбярэжжа Нямеччыны на Балтыйскім моры каля марскога курорта Варнемюндэ гарыць танкер Annika, гружаны 640 тонамі нафты. Пажар на 73-метровым танкеры тушаць марскі выратавальны крэйсер і два дапаможныя караблі, паведаміла ў пятніцу, 11 кастрычніка, управа надзвычайных сітуацый нямецкай федэрацыі і федэральных земляў.

Сем маракоў, якія знаходзіліся на борце танкера пад нямецкім сцягам, былі выратаваныя і дастаўлены на бераг. Паводле інфармацыі Нямецкай марской пошукава-выратавальнай службы (DGzRS), дым ад падпаленага танкера «бачны на вялікай адлегласці ад узбярэжжа». Служба таксама паведаміла, што атрымала сігнал аб пажары пасля 9 гадзін раніцы (10.00 паводле Менску), праз гадзіну з танкера быў эвакуяваны экіпаж.

Управа выратавальнай аперацыяй узяла на сябе аварыйнае камандаванне ў Куксхафене. Пажарныя каманды дастаўленыя да месца тушэння на верталётах.

Паводле інфармацыі міністэрства навакольнага асяроддзя федэральнай зямлі Мекленбург – Пярэдняя Памеранія, чальцы экіпажа не пацярпелі. Прычыны пажару на Балтыцы пакуль невядомыя.

Напісаць каментар 4

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках