11 кастрычнiка 2024, Пятніца, 23:26
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Politico: У NATO плануюць распрацаваць новую стратэгію датычна Расеі

4
Politico: У NATO плануюць распрацаваць новую стратэгію датычна Расеі

Яе абмяркуюць ужо на наступным тыдні.

У Паўночнаатлантычным альянсе пачалі абмяркоўваць новую стратэгію ў дачыненні да Расеі. Такое пытанне міністры абароны краінаў NATO ўпершыню абмяркуюць на наступным тыдні.

Пра гэта паведамляе Politico.

Выданне нагадвае, што стасункі паміж Расеяй і NATO значна пагоршыліся на фоне агрэсіі Масквы супраць Грузіі і Украіны. Але Альянс, нягледзячы на гэта, прадаўжае прытрымлівацца асноватворнага акта аб узаемных стасунках, супрацоўніцтве і бяспецы з РФ, які быў падпісаны ў 1997 годзе. У ім NATO і РФ прызнаюць агульную мэту «пабудаваць стабільную, мірную і непадзеленую Еўропу».

Пры гэтым Рада Расея – NATO не праводзілася з 2022 года. Такі орган быў створаны пасля халоднай вайны для партнёрства ў пытаннях бяспекі і супольных праектаў.

«Цяпер у NATO спрабуюць вызначыць розныя элементы стратэгіі (датычна Расеі – рэд.) і прасунуць дэбаты ўнутры Альянсу, якія прывядуць нас да такіх пытанняў, як будучыня асноватворнага акту Расея-NATO», – прыводзіць выданне заяву высокапастаўленага прадстаўніка ўраду ЗША.

Ён удакладніў, што цяпер «настаў час распрацаваць новую стратэгію», якая будзе браць да ўвагі канкрэтныя пазіцыі хаўруснікаў Альянсу. Яе праекту пакуль няма.

Паводле словаў чыноўніка, асноўны акт і Рада Расея – NATO «былі створаныя для іншай эпохі» ў дачыненні NATO і Расеі.

Выданне ўдакладняе, што дыскусіі ў пытанні новай стратэгіі вядуцца ўжо некалькі месяцаў. Але на наступным тыдні гэтую тэму ўпершыню абмяркуюць на ўзроўні міністраў абароны краінаў-сябровак NATO. Згодна з дамоўленасцямі, такая стратэгія павінна быць распрацаваная да наступнага саміту Альянсу, які пройдзе ў Гаазе ў чэрвені 2025 года.

Пры гэтым, як расказаў неназваны дыпламат NATO, некаторыя сябры Альянсу непакояцца, што вельмі агрэсіўная новая стратэгія можа стаць «сігналам», які дэстабілізуе Расею. Таксама ўзнікае пытанне пра пазіцыю Вугоршчыны і Славакіі.

Напісаць каментар 4

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках