Генштаб УСУ: Атакаваны расейскі склад ГЗМ у Луганскай вобласці
1- 12.10.2024, 10:02
- 2,744
На базе захоўвалася нафта, якую выкарыстоўвалі акупанты.
Сёння ўначы ўкраінскія Сілы абароны Украіны нанеслі ўдар па складзе гаруча-змазачных матэрыялаў пад горадам Ровеньках на часова акупаванай тэрыторыі Луганскай вобласці, паведамляе Генштаб УСУ.
Адзначаецца, што на тэрыторыі аб'екта фіксуецца пажар. Вынікі атакі ўдакладняюцца.
«На гэтай базе захоўваліся нафта і нафтапрадукты, якія пастаўляліся ў тым ліку і для патрэб расейскага войска», - паведамляюць у Генштабе.
Удар нанесены сіламі і сродкамі Галоўнай управы выведкі Міністэрства абароны Украіны ва ўзаемадзеянні з іншымі складнікамі Сіл абароны.
Таксама ў Генштабе паведамляюць, што раней гэтая нафтабаза ўжо зазнавала атакі ўкраінскай зброяй.
Раней у сацсетках мясцовыя жыхары паведамлялі, што ў Ровеньках гарыць нафтабаза пасля атакі БПЛА. Пасля спадарожнікавыя здымкі пацвердзілі пажар у раёне нафтабазы ў акупаваных Ровеньках.