Байдэн даручыў даць Трампу «прэзідэнцкую ахову»
2- 12.10.2024, 10:49
- 2,234
І пажартаваў аб выкарыстанні вайсковых самалётаў.
Прэзідэнт ЗША Джо Байдэн заявіў на прэс-канферэнцыі 11 кастрычніка, што даручыў даць кандыдату ў прэзідэнты ад Рэспубліканскай партыі Дональду Трампу такую ж ахову, як калі б ён займаў пасаду кіраўніка дзяржавы. Яго цытуе сайт Белага дома.
«Паслухайце, я сказаў дэпартаменту даць яму ўсё, што яму трэба. Як калі б ён быў дзейным прэзідэнтам. Даць усё, што яму трэба. Калі гэта ўпісваецца ў гэтую катэгорыю, дык добра. Але калі не, то не», - сказаў ён.
Байдэна спыталі аб тым, ці ўхваляе ён просьбу Трампа аб выкарыстанні вайсковых самалётаў на апошніх этапах кампаніі.
Прэзідэнт у адказ пажартаваў: «Пры ўмове, што ён не папросіць F-15».