Аўтобус з пасажырамі рэзнуўся ў слуп у Магілёве
- 12.10.2024, 11:27
- 2,550
Тры пасажыркі атрымалі траўмы.
Аўтобус з пасажырамі ўляцеў у ліхтар у Магілёве, паведамляе УУС Магілёўскага аблвыканкама.
ДТЗ адбылося на вуліцы Першамайскай. 44-гадовы кіроўца аўтобуса МАЗ паблізу дома 69 праявіў няўважлівасць і ўляцеў у светлавую апору.
У выніку аварыі тры пасажыркі атрымалі траўмы. Іх даставілі ў шпіталь для агляду і надання дапамогі.
Па факце ДТЗ праводзіцца праверка.