21 снежня 2024, Субота, 19:55
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Як «дроны-цмокі» змяняюць поле бою ва Украіне

3
Як «дроны-цмокі» змяняюць поле бою ва Украіне

Рэвалюцыйны крок.

Украінскія вайскоўцы ўносяць усё новыя змены ў беспілотнікі, каб палепшыць іх эфектыўнасць, і «дроны-цмокі» сталі яшчэ адным яскравым прыкладам такой імправізацыі і адаптацыі.

Як піша New York Times, салдаты прымацоўваюць да дронаў каністры, якія вывяргаюць тэрміт - расплаўлены метал, сумесь алюмінію і аксіду жалеза, які гарыць пры тэмпературы 4400 градусаў па Фарэнгейце (блізу 2400 градусаў Цэльсія). Пры ўзгаранні ён стварае рэакцыю, якая самападтрымліваецца, праз якую яго практычна немагчыма патушыць.

Як распавёў выданню Вячаслаў, камандзір ударнай беспілотнай роты 68-й асобнай егерскай брыгады «Шэршні Доўбуша», гэта дапамагае УСУ «выкурваць» расейскіх салдат з лясных масіваў - полымя запальвае расліннасць, якую расейскія войскі выкарыстоўваюць у якасці хованкі, і спальвае яе, што знішчае іх рыштунак і ўспрымаецца як наўпроствы напад.

Вячаслаў кажа, што з таго часу, як яго падраздзяленне прыбыла ў раён Пакроўска ў красавіку, яно знішчыла ўжо больш за 3000 расейскіх салдат.

«Дроны-цмакі - гэта яшчэ адзін рэвалюцыйны крок у вайне беспілотнікаў, які змяніў поле бою», - піша NYT.

У сваю чаргу расейцам таксама не запатрабавалася шмат часу, каб пачаць вырабляць уласныя «дроны-цмокі». У расейскіх тг-каналах публікавалі відэа, на якім расейскія войскі выкарыстоўваюць дроны, каб паліваць агнём украінскіх жаўнераў.

Як піша NYT, «дроны-цмокі» ўяўляюць сабой толькі малую частку флоту беспілотнікаў, які хутка расце. Яны ўдзельнічаюць у тэрміновай гонцы ўзбраенняў для ўкаранення інавацый і масавай вытворчасці дронаў, якія лётаюць хутчэй і далей, становячыся пры гэтым усё больш смяротнымі.

У той час, як абодва бакі плануюць выпускаць усё больш беспілотнікаў, дасведчаныя пілоты становяцца яшчэ больш каштоўнымі і іх больш складана замяніць.

«Пілоты – як спецыялісты – яны на вагу золата – і іх вельмі важна абараняць», – кажа Вячаслаў. «Пасля выяўлення супраціўнік не шкадуе рэсурсаў, каб знішчыць пазіцыю».

Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках