12 кастрычнiка 2024, Субота, 16:18
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Украінскі F-16 збіў расейскі C-34?

14
Украінскі F-16 збіў расейскі C-34?

Аб гэтым піша расейскі прапагандыст.

УСУ збілі расейскі Су-34 паблізу фронту. Загінуў увесь экіпаж.

Расейскі Z-канал «ПДВ за сумленнасць і справядлівасць», звязаны з УС РФ, сцвярджае, што знішчальнік-бамбавік быў збіты падчас скіду па Украіне КАБа далёка ад лініі фронту.

Ён мяркуе, што борт знішчаны ўкраінскім знішчальнікам F-16.

«Тэрмінова!!! Збіты наш Су-34. Экіпаж загінуў. Самалёт быў збіты падчас скідання ФАБ з УМПК, прыкладна за 50 км ад лініі фронту. Збіў наш Су-34 мабыць F-16, які знаходзіўся над тэрыторыяй, падкантрольнай супраціўніку. Неўзабаве такіх страт будзе больш. NATO выпусціла F-16 на паляванне. Цяпер будзе менш прылятаць ФАБаў па (украінцах - рэд.). Такім чынам, страты нашай пяхоты ўзрастуць», - напісаў канал.

Напісаць каментар 14

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках