Сабаленка прабілася ў фінал турніру ва Ухані
8- 12.10.2024, 14:25
- 3,802
І ўстанавіла рэкорд.
Беларуская тэнісістка Арына Сабаленка падолела амерыканку Како Гаўф у паўфінале турніру WTA-1000 ва Ухані з прызавым фондам $3 221 775.
А.Сабаленка (N2 WTA, Беларусь) — К.Гаўф (N4 WTA, ЗША) — 1:6, 6:4, 6:4
Паядынак доўжыўся 2,5 гадзіны.
У дадатак Арына стала першай у гісторыі тэнісісткай, якая аформіла 1000 вінэрсаў (тэрмін, які пазначае выйграны бал для тэнісіста, які здзейсніў актыўнае дзеянне - заўв.) на турнірах WTA найвышэйшай катэгорыі. Падлік пачаў весціся з 2021 года.