12 кастрычнiка 2024, Субота, 17:23
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Феадосіі шосты дзень гарыць найбуйнейшы нафтавы тэрмінал Крыма

3
У Феадосіі шосты дзень гарыць найбуйнейшы нафтавы тэрмінал Крыма

Яго не могуць патушыць.

У часова акупаванай Феадосіі шосты дзень запар гарыць найбуйнейшая ў Крыме нафтабаза, якую Сілы абароны Украіны атакавалі ўначы 7 кастрычніка, заявіў кіраўнік акупацыйнай адміністрацыі горада Ігар Ткачэнка ў суботу, 12 кастрычніка.

З яго слоў, жыхары Феадосіі пачалі вяртацца ў свае дамы пасля эвакуацыі. Пры гэтым ліквідацыя наступстваў узгарання працягваецца, рэжым надзвычайнай сітуацыі тэхнагеннага характару пакуль не зняты.

Таксама «ўлады» захавалі абмежаванні на перамяшчэнне транспарту па перыметры нафтавага тэрмінала.

Маніторынгавы канал «Крымскі вецер» са спасылкай на звесткі спадарожнікавай здымкі паведаміў, што над нафтабазай усё яшчэ паднімаецца дым.

Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках