«Пуцін вар'яцее пасля знішчэння Насралы»
8- 12.10.2024, 16:30
- 7,728
Расейскі кіраўнік не спраўляецца са сваімі страхамі.
Дыктатар Уладзімір Пуцін хоча, каб яго ўспрымалі як "моцнага лідара". У яго ёсць свае страхі, якія ён відавочна жадае схаваць.
Пра гэта «24 Каналу» распавяла старшыня дабрачыннага фонду «Русь, якая сядзіць» Вольга Раманава, заўважыўшы, што ўжо гучала шмат інфармацыі аб страхах Пуціна. Вядома, што яе ніяк пацвердзіць нельга. Але ёсць падставы сцвярджаць, што дыктатар шмат чаго баіцца.
Як адзначыла Раманава, значная частка свету была б не супраць, калі б з Пуціным нешта адбылося. У такіх умовах зразумела, што дыктатар будзе баяцца за сваё жыццё.
- Калі ў вас параноя, то гэта не значыць, што за вамі не сочаць. Упэўнена, што ён лепш за нас ведае гісторыю са знішчэннем Насралы з «Хезбалы», калі яго разбамбілі прама ў бункеры. Хтосьці можа дацягнуцца і да Пуціна. Думаю, што ён думае пра гэта кожны дзень, - заўважыла Раманава.
На яе думку, калі спецслужбы Ізраіля змаглі дастаць надзвычай абароненага тэрарыста, то і да Пуціна рэальна дацягнуцца. Відавочна, што ён баіцца такога развіцця падзеяў.
Расея любіць расказваць пра вялізную колькасць «чырвоных ліній», якія насамрэч мала што значаць. У выданні The Hill выказалі здагадку, што насамрэч дыктатар Пуцін мае толькі адну "чырвоную лінію". Гэта датычыцца канкрэтна войскаў NATO.