12 кастрычнiка 2024, Субота, 19:27
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Клік па рэкламе ў Instagram абышоўся пенсіянерцы з Воршы ў $5200.

9
Клік па рэкламе ў Instagram абышоўся пенсіянерцы з Воршы ў $5200.

Беларусам трэба быць асцярожнымі.

62-гадовая жыхарка Воршы натыкнулася ў Instagram на рэкламу аб заробку на крыптавалюце — клік па абвесцы каштаваў ёй больш за 17 000 рублёў.

Як распавялі ў міліцыі, жанчына пакінула заяўку, і з ёй тут жа ў мэсэнджары звязаўся мужчына, які назваўся спецыялістам па ўгодах з крыптавалютай. Ён пераканаў пенсіянерку ў прыбытковасці крыптатрэйдынгу, і жанчына пад яго кіраўніцтвам пачала інвеставаць.

У жніўні яна зрабіла першае пералічэнне на ўказаны ёй рахунак — блізу 5000 рублёў са сваіх ашчаджанняў. Праз некаторы час яна паспрабавала вывесці прыбытак, але ёй адказалі, што для гэтага трэба больш укладанняў.

Тады жыхарка Воршы ўзяла крэдыт на 5300 рублёў. Адзначаецца, што банкаўскія работнікі папярэджвалі жанчыну аб магчымым махлярстве, але гэта яе не спыніла. Яна зноў пералічыла грошы і пачула, што для вываду дывідэндаў патрэбны яшчэ ўзносы. Тады беларуска ўзяла яшчэ крэдыт, на гэты раз на суму 5100 рублёў, і пазычыла 1600 рублёў у суседзяў.

Атрымаўшы грошы, ашуканцы перасталі выходзіць на сувязь. Жанчына распавяла аб сваіх укладаннях сыну - і той параіў звярнуцца ў міліцыю.

Распачата крымінальная справа паводле часткі 3 артыкула 209 КК РБ (артыкул за махлярства).

Напісаць каментар 9

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках