21 снежня 2024, Субота, 14:36
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

«Склалася ўражанне поўнага хаосу і абсурду»

13
«Склалася ўражанне поўнага хаосу і абсурду»

Расейцы расказалі, як намучыліся на беларускай мяжы.

Гэтая гісторыя з расейскімі байкерамі адбылася ў жніўні, і яе падрабязнасцямі маладыя людзі падзяліліся ў сваім блогу.

Як расказвае Таццяна Гонтар, яны з мужам Вадзімам вярталіся ў Маскву пасля доўгага трансеўрапейскага падарожжа — з Турцыі праз балканскія краіны, Вугоршчыну, Аўстрыю, Нямеччыну і Польшчу праз пункт пропуску Тэрэспаль 11 жніўня гэтага года. На мяжы былі вялізныя чэргі, але дзякуючы таму, што яны ехалі на матацыклах, ім удалося пазбегнуць шматгадзіннага чакання.

Польскую мяжу яны прайшлі лёгка, як і ўсе еўрапейскія межы да гэтага. Аднак, калі расейцы даехалі да беларускага пункта, іх чакала дбайная праверка. «Нас ніколі так не правяралі», — заўважае Таццяна і расказвае, што іх спачатку адправілі на рэнтген, потым ператрэслі ўсе рэчы, пыталіся, навошта ім спатрэбіліся запасныя ланцугі, змазкі і іншыя важныя ў мотападарожжы рэчы.

«Карацей, прыдзіраліся да ўсяго без выключэння, гэта нагадвала здзек. Хацелі дакапацца да гаджэтаў, але ў выніку знайшлі тое, што шукалі… Гэта быў дрон. Шчыра кажучы, нам нават у галаву не прыходзіла, што вывозіць/увозіць дроны з Беларусі катэгарычна забаронена», - піша жанчына.

Як яна расказвае, дрон у іх забралі і кудысьці панеслі. Ім сказалі чакаць. Маладыя людзі прачакалі тры гадзіны. "Надышла ноч, і стала жудасна холадна". Калі яе спадарожнік пайшоў даведацца, у чым справа, яму параілі ўзяць дрон, вярнуцца ў Польшчу і пакінуць яго там. Толькі пасля гэтага мужчыну маглі б упусціць у Беларусь. У гэты час дзяўчына павінна была чакаць на трасе за межамі пункта пропуску. Ад гэтай прапановы яны адмовіліся.

Але праз шэсць гадзін чакання да іх падышоў памежнік і прапанаваў іншае рашэнне. Адзін з іх павінен быў пакласці дрон у пакет і прайсці з ім да пастоў на ўездзе ў Польшчу, дзе яго можна было прадаць ці аддаць. Расеец так і зрабіў, аддаўшы дрон людзям на выездзе з Беларусі.

Але на гэтым гісторыя не скончылася. Байкерам прыйшлося заплаціць штраф сумаю 6000 рублёў (не ўдакладняецца, расейскіх ці беларускіх) за адміністрацыйнае правапарушэнне. Толькі пасля гэтага іх адпусцілі.

«Агулам, паглядзеўшы ўжывую на тое, што адбывалася з іншымі людзьмі, склалася ўражанне поўнага хаосу і абсурду. Я разумею, што людзі, якія працуюць там, проста выконваюць свае абавязкі, прытрымліваючыся ўказаў зверху, але гэта, спадары, ужо бесчалавечна», - піша дзяўчына.

Нагадаем, што згаданая забарона на ўвоз, захоўванне, абарот, эксплуатацыю і вытворчасць беспілотнікаў фізічнымі асобамі ў Беларусі дзейнічае з 28 сакавіка сёлета ў адпаведнасці з указам, падпісаным у верасні 2023 года.

Напісаць каментар 13

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках