Самая сучасная ракета класа «паветра-паветра» ўжо на ўзбраенні УСУ: першыя афіцыйныя фота
14- 12.10.2024, 19:04
- 24,360
Гэтыя ракеты істотна ўзмоцняць здольнасці ўкраінскай авіяцыі.
Паветраныя Сілы УСУ маюць на ўзбраенні амерыканскія ракеты AIM-9X Block II. Камандаванне "Цэнтр" апублікавала відэа, дзе на адным з кадраў можна заўважыць гэтыя ракеты. Гэта першыя афіцыйныя кадры, якія пацвярджаюць наяўнасць ракет АIM-9X Block II Sidewinder на ўкраінскім узбраенні, адзначае «24 канал».
Чаму ракета важная для ўкраінскай авіяцыі
Ракета распрацавана для ўстаноўкі на шырокі спектр сучасных самалётаў, у тым ліку F-15C Eagle, F-15E Strike Eagle, F-16 Fighting Falcon, F/A-18 Super Hornet, E/A-18G Growler, F-22 Raptor і ўсе варыянты F-35 Joint Strike Fighter.
Гэтыя ракеты павінны істотна ўзмацніць магчымасці ўкраінскай авіяцыі, у тым ліку лётчыкаў F-16.
AIM-9X можа выкарыстоўвацца сістэмай супрацьпаветранай абароны NASAMS для збівання крылатых ракет і іншых паветраных цэляў. Дарэчы, раней украінскія вайскоўцы атрымалі апошнюю версію комплексаў NASAMS 3. Уласна, яны могуць ужываць новыя AIM-9X.
Перавагі AIM-9X Block II
АIM-9X Block II мае мадэрнізаваны ўзрывальнік і лічбавы засцерагальнік, якія гарантуюць бяспеку ў палёце. Іншая асаблівасць версіі Block II у тым, што рухавік ATK MK-139 мае кіраваны вектар цягі, што істотна паляпшае манеўранасць ракеты.
Яна мае фіксаванае пярэдняе апярэнне і меншыя па памеры рэбры, прызначаны для павышэння лётных характарыстык. Хуткасць і далёкасць паражэння цэляў новай ракеты засакрэчаныя.