21 снежня 2024, Субота, 21:25
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

ISW: УСУ збілі расейскі Су-34 з амерыканскага F-16

6
ISW: УСУ збілі расейскі Су-34 з амерыканскага F-16

Знішчальнік знішчылі ў момант, калі ён скідаў бомбы ФАБ.

Расейскі вайсковы блогер сцвярджае, што ўкраінскі F-16 нібыта збіў расейскі знішчальнік Су-34. Калі гэта пацвердзіцца, то стане першым фактам знішчэння пілатаванага знішчальніка РФ з вылучанага заходнімі партнёрамі самалёта для УСУ.

Пра гэта паведамляе Інстытут вывучэння вайны (ISW).

У справаздачы зазначаецца, што цесна звязаны з расейскай авіяцыяй расейскі ваенны блогер 12 кастрычніка пацвердзіў страту самалёта Су-34, але не даў дадатковых падрабязнасцяў пра інцыдэнт.

Блогер пацвердзіў, што экіпаж расейскага знішчальніка загінуў, але адзначыў, што гэтая страта не была звязаная з ударам УСУ. Іншыя вайсковыя блогеры мяркуюць, што Су-34 мог разбіцца праз тэхнічную няспраўнасць ці чалавечую памылку.

Расейскі Telegram-канал, якім, як сцвярджаецца, кіруюць расейскія паветрана-дэсантныя афіцэры і штаб расейскай групоўкі сілаў «Дняпро», паведаміў, што ўкраінскі знішчальнік F-16, верагодна, збіў расейскі знішчальнік Су-34, калі апошні скідаў фугасныя авіябомбы (ФАБ) з уніфікаванымі модулямі планавання і карэкцыі (UMPC) на адлегласць блізу 50 кіламетраў ад лініі фронту.

Пазней, адзначаецца ў справаздачы ISW, гэты ж Telegram-канал адрэагаваў на інфармацыю, што Су-34 мог разбіцца праз тэхнічную няспраўнасць альбо чалавечую памылку і паведаміў, што такія гіпатэтычныя сцэнары ўсё яшчэ асвятляюць праблему састарэласці расейскіх самалётаў, а таксама непрафесіяналізму і знясілення пілотаў.

Telegram-канал абвінаваціў звязаных з Крамлём ваенных блогераў у хлусні пра катастрофу Су-34 і перашкоду расейскім войскам распрацоўваць планы супрацьдзеяння ўкраінскай пагрозе F-16.

Адзначаецца, што ў сакавіку 2024 года гэты ж Telegram-канал сцвярджаў, што «Раскамнагляд» падаў скаргу на канал за «дыскрэдытацыю» расейскага ваеннага камандзіра.

«ISW не можа самастойна пацвердзіць заяву Telegram-канала. Аднак калі гэта пацвердзіцца, інцыдэнт стане першым украінскім збіццём расейскага пілатаванага самалёта з вылучанага Захадам знішчальніка F-16», – гаворыцца ў справаздачы.

Напісаць каментар 6

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках