24 лiстапада 2024, Нядзеля, 9:03
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Пад Магілёвам аўто сутыкнулася з ласём

21
Пад Магілёвам аўто сутыкнулася з ласём

Кіроўца загінуў.

Пад Магілёвам вечарам 12 кастрычніка аўтамабіль Volkswagen сутыкнуўся з ласём, у выніку ДТЗ кіроўца, паводле інфармацыі ўправы Дзяржаўтаінспекцыі Магілёўскага аблвыканкама, загінуў ад атрыманых траўмаў на месцы здарэння.

Ва ўстанове ўдакладнілі, што аварыя здарылася пры пад'ездзе да абласнога цэнтра ад аўтадарогі М-8 «Мяжа Расейскай Федэрацыі – Віцебск – Гомель – Мяжа Украіны». За рулём Volkswagen быў 55-гадовы мужчына.

У ДАІ расказалі, што пасля сутыкнення з жывёлай машына з'ехала ў кювет і рэзнулася ў дрэва.

У Дзяржаўтаінспекцыі заклікалі кіроўцаў захоўваць «асаблівую асцярожнасць і ўважлівасць», бо на загарадных трасах дзікія жывёлы могуць выбягаць на дарогу.

Напісаць каментар 21

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках