21 снежня 2024, Субота, 20:57
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

«З імі толькі так трэба»: Што прымусіць расейцаў маліць Пуціна скончыць вайну

28
«З імі толькі так трэба»: Што прымусіць расейцаў маліць Пуціна скончыць вайну
БАРЫС ТЫЗЕНГАЎЗЕН

Гэта датычыцца ў першую чаргу Масквы.

Узровень ухвалы расейцамі дзеянняў іх войска ва Украіне застаецца даволі высокім. Адметна, што найбольшы адсотак падтрымкі вайны назіраецца ў Маскве.

Пра гэта «24 Каналу» сказаў паліттэхнолаг Барыс Тызенгаўзен, выказаўшы здагадку, што магло б істотна паўплываць на настроі расейцаў датычна вайны супраць Украіны.

Тызенгаўзен нагадаў, што калі пачало прылятаць па Маскве, то расейцы вельмі скардзіліся на гэта. Тады адтуль сталі выязджаць невялікай хваляй асабліва адчувальныя грамадзяне.

На ягоную думку, калі б Масква месяц пажыла так, як Украіна – у трывогах, пад гукі пралёту і выбухаў беспілотнікаў, то гэта б паўплывала на настроі расейцаў датычна прадаўжэння вайны. Збіванне дронаў над расейскай сталіцай прывяло б да маленняў з боку расейскага насельніцтва яе скончыць.

«Я думаю, што з ваяўнічымі масквічамі, якія вельмі разумнічаюць, толькі так трэба», – заявіў Тызенгаўзен.

У той самы час ён адзначыў, што ёсць пэўны нюанс, паколькі на шляху да Масквы засяроджаная значная колькасць сістэмаў СПА. Але яе можна прабіць, запускаючы сотні беспілотнікаў. Да таго ж самі гукі пралёту БПЛА нядрэнна б выцвярэжвалі расейцаў.

Напісаць каментар 28

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках