21 снежня 2024, Субота, 21:24
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Папулярная ў беларусаў візавая краіна спрасціла правілы падачы на шэнген

11
Папулярная ў беларусаў візавая краіна спрасціла правілы падачы на шэнген

Што змянілася?

Італьянскі шэнген – адзін з самых папулярных сярод беларусаў. На днях для тых, хто плануе атрымліваць такую візу, з'явіліся добрыя навіны: колькасць дакументаў, якія патрэбныя для падачы, скарацілася. Інфармацыя пра гэта апублікаваная на сайце амбасады Італіі ў Беларусі.

У амбасадзе Італіі нагадваюць: дакументы на візы прымаюць толькі ў папяровым выглядзе. Варыянт – даслаць праз электронную пошту або прынесці на электронным носьбіце (напрыклад, флэшцы), не падыходзіць. Пры гэтым колькасць «лістоў», неабходных для падачы, у кастрычніку скарацілася. Вось што змянілася:

Больш не трэба пацвярджаць фінансавыя сродкі на падарожжа для няпоўнагадовых, якія падарожнічаюць з мамай ці татам. Але ёсць нюанс. Менавіта бацькі павінны выступаць спонсарам іх паездкі. У такім выпадку неабходна падаць толькі спонсарскі ліст, падпісаны дарослым, якія бяруць на сябе выдаткі ў падарожжы.

Не трэба пацвярджаць фінансавыя сродкі на падарожжа для мужа ці жонкі, якія выпраўляюцца ў паездку з сужэнцам-спонсарам. Тут таксама неабходны толькі спонсарскі ліст ад таго, хто бярэ на сябе выдаткі. Адзначым, што гэтая ўмова дастасавальная толькі ў выпадку зарэгістраванага шлюбу. На пары, якія не знаходзяцца ў афіцыйным шлюбе, яна не распаўсюджваецца.

Спонсарскі ліст можна напісаць ад рукі пры падачы дакументаў на візу. Пры гэтым калі чалавек, якія выступае спонсарам, сам у паездку не едзе, то пацвярджэнне фінансавых сродкаў прадставіць усё ж давядзецца.

Не трэба прадстаўляць квіткі (пры паездцы на аўтобусе) або пасведчанне кіроўцы / дакументы на аўтамабіль (пры паездцы на аўтамабілі), якія пацвярджаюць праезд з Менска ў найбліжэйшы аэрапорт вылету.

Не трэба пацвярджаць месцы пражывання ў транзітных краінах.

Не трэба падаваць электронны ключ індывідуальнага прадпрымальніка (сертыфікат электроннага лічбавага подпісу), дастаткова першай старонкі.

Не трэба паказваць дакументы, якія пацвярджаюць права ўласнасці на нерухомасць/зямельныя надзелы ў Беларусі.

Напісаць каментар 11

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках