21 снежня 2024, Субота, 15:33
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Расейскі салдат стаў «грузам 200», пратараніўшы свой жа танк пад Курскам

6
Расейскі салдат стаў «грузам 200», пратараніўшы свой жа танк пад Курскам

На аўтамабілі УАЗ.

У Расеі здарылася чарговае гучнае ДТЗ з удзелам вайскоўцаў. 29-гадовы салдат Аляксандр Сюзеў на аўтамабілі УАЗ пратараніў танк Т-72БЗМ.

Пра здарэнне расказаў расейскі Telegram-канал ASTRA, спасылаючыся на інфармаваныя крыніцы.

Інцыдэнт здарыўся ў мінулы чацвер, 10 кастрычніка. Сюзеў, які знаходзіўся за стырном УАЗа, на поўнай хуткасці ўляцеў у танк, які стаяў на дарозе. У выніку ён загінуў. Таксама атрымалі раненні 5 ягоных таварышаў, якія былі пасажырамі ва УАЗе.

Вядома, што Сюзеў служыў у вайсковай частцы №08275. Гэта 200-я мотастралковая брыгада УС РФ, якая базуецца ў Мурманскай вобласці. Яна бярэ актыўны ўдзел у агрэсіі супраць Украіны.

Напісаць каментар 6

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках