22 снежня 2024, Нядзеля, 8:07
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Названыя прадукты, якія правакуюць павышэнне ціску

19
Названыя прадукты, якія правакуюць павышэнне ціску

Гіпертонікам для ведання.

Каб трымаць ціск у межах нормы, лекары рэкамендуюць выконваць некалькі простых правілаў – выключыць з рацыёну некаторыя прадукты, сачыць за вагой, весці актыўны лад жыцця, піша ТСН.

Медыкі назвалі спіс прадуктаў, якія падвышаюць крывяны ціск, таму іх варта выключыць са свайго рацыёну тым, хто мае праблемы з сардэчна-сасудзістай сістэмай.

Якія прадукты правакуюць імклівае павышэнне ціску: поўны спіс

Салёная ежа. Нельга ўжываць апрацаванае мяса, кансерваваныя супы, разнастайныя снэкі, піцу, бургеры і г.д.

Прадукты з высокім утрыманнем тлушчаў. Гіпертонікам неабходна выключыць з рацыёну тлустае мяса, смажаныя стравы, малочныя прадукты з высокім утрыманнем тлушчу, сметанковыя соўсы.

Прадукты з высокім утрыманнем даданага цукру. Цукар яшчэ называюць «белай смерцю», яго нельга ўжываць тым, хто адчувае праблемы з ціскам. Таксама прадукт можа справакаваць развіццё дыябету і імклівы набор залішняй вагі. Да непажаданых прадуктаў з даданым цукрам адносяцца пірожныя, булачкі і іншая салодкая выпечка, цукеркі, кансерваваная садавіна.

Салодкія напоі правакуюць рэзкі скачок узроўню глюкозы ў крыві, а потым яе імклівы спад. Таму могуць стаць прычынай галаўных боляў, слабасці і развіцця гіпертаніі. Лекары рэкамендуюць адмовіцца ад салодкай газіроўкі, энэргетыкаў, салодкіх кававых напояў і кактэйляў.

Алкагольныя напоі. Празмернае ўжыванне алкагольных напояў можа прывесці да скокаў крывянага ціску і праблемаў з сэрцам.

Замарожаныя прадукты. Гэта замарожаная піца, бульба фры, каўбаскі, лазання і г.д.

Прадукты з высокім утрыманнем халестэрыну могуць павялічваць узровень «дрэннага» халестэрыну ў крыві, уплываць на скокі артэрыяльнага ціску і ўтварэнне бляшак. Медыкі не рэкамендуюць ужываць гіпертонікам смажаную курыцу, бекон, сыр, малюскі, алей.

Соусы таксама могуць стаць прычынай развіцця гіпертаніі, таму варта абмежаваць ужыванне кетчупу, соевага і салодкіх соусаў – тэрыякі, гарчычнага, барбекю, мядовага.

Напісаць каментар 19

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках