УСУ спалілі пад Курскам танк, «Тыгр» і БТР расейцаў
2- 13.10.2024, 15:37
- 6,302
Салдаты РФ нечакана для сябе вылецелі на ўкраінскі танк і былі імгненна знішчаныя.
У расейскіх Z-каналах абураюцца з нагоды эпічнага бою ў Курскай вобласці. Экіпаж УСУ на танку натыкнуўся на бронягрупу УС РФ і знішчыў яе.
Наступствы бою апублікаваў 13 кастрычніка расейскі Z-канал «Паўночны вецер», які звязаны з групоўкай УС РФ «Поўнач», паведамляе Dialog.UA.
Паводле ягоных звестак, сутыкненне адбылося на трасе Каранёва – Іванаўка, дзе спрабуе наступаць расейскае войска. Салдаты РФ на танку, браневіку «Тыгр» і БТР нечакана для сябе вылецелі на ўкраінскі танк і былі імгненна знішчаныя.
Расейскі дрон пазней зняў наступствы бою на відэа: тры вайсковыя машыны УС РФ дагараюць на дарозе. Мяркуючы з усяго, экіпаж стаў «грузам 200». «Паўночны канал» называе тое, што здарылася, «вельмі непрыемным баявым эпізодам».
Паводле ягоных звестак, ва УС РФ па-ранейшаму вялікія праблемы з выведкай, у сувязі з чым войскі не разумеюць, дзе знаходзіцца вораг.