21 снежня 2024, Субота, 21:07
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Аналітык: Расейцы могуць сутыкнуцца з праблемамі праз вайскоўцаў КНДР

7
Аналітык: Расейцы могуць сутыкнуцца з праблемамі праз вайскоўцаў КНДР

Ёсць шэраг момантаў.

Калі вайскоўцы з КНДР будуць ваяваць супраць Украіны на баку РФ, то расейцы могуць сутыкнуцца з шэрагам праблем.

Расейцы прызнавалі, што размаўляць з замежнікамі - гэта складана, нават калі гаворка ідзе пра людзей з Афрыкі, якія валодаюць «ламанай» англійскай мовай, а калі прыязджаюць людзі з Паўночнай Карэі, то ўзнікае пытанне, як каардынаваць іх дзеянні, распавёў «Грамадскаму радыё» ваенны аналітык, былы супрацоўнік Службы бяспекі Украіны Іван Ступак.

«...калі прыязджаюць паўночнакарэйцы - як ім казаць, што рабіць, куды ісці, куды страляць? І ўзнікае пытанне, ці не ўцякуць яны ў першыя гадзіны ўдзелу ў вайне, ці не здадуцца ў палон, і ці не будуць тыя, хто вернецца ў Пхеньян, яшчэ 30 гадоў расказваць пра тое, «як там жывуць буржуі», як гэта рабілі чырвонаармейцы, якія былі ў Бэрліне», - сказаў ён.

Са слоў экспэрта, з пачатку поўнамаштабнага ўварвання Расеі ва Украіну ўжо некалькі разоў з'яўлялася інфармацыя аб тым, што КНДР нібыта прыме ўдзел у вайне супраць украінцаў на баку расейцаў, але гэтага не здарылася:

«...у паўночнакарэйскай прэсе з'яўляюцца паведамленні аб тым, што яны ўзмацнілі сваю баявую гатоўнасць і што яны чакаюць нападу з боку Паўднёвай Карэі. І ў гэтай парадыгме дзіўна адпраўляць пэўную колькасць сваіх вайскоўцаў ва Украіну, калі КНДР чакае нападу з поўдня. Гэта здаецца бессэнсоўным. У той самы час гэта можа быць толькі элементам прапаганды».

Напісаць каментар 7

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках