Кліматолагі папярэджваюць аб незвычайных анамаліях надвор'я
21- 13.10.2024, 20:02
- 17,104
Якой будзе зіма ў Беларусі і Еўропе.
Кліматолагі падзяліліся сваімі прагнозамі на зіму, падкрэсліваючы ўплыў палярнай віхуры на інтэнсіўнасць маразоў і снегападаў.
Цяпер спецыялісты пільна сочаць за развіццём гэтай метэаралагічнай з'явы, якая адыгрывае ключавую ролю ў фармаванні варункаў надвор'я, паведамляе Severe Weather Europе. Папярэднія звесткі паказваюць, што ў пачатку кастрычніка віхура дасягнула свайго самага слабога стану з 1981 года, што можа стаць прадвеснікам незвычайных анамалій надвор'я.
Даследаванні паказалі, што слабая палярная віхура можа прынесці ў еўрарэгіён, уключаючы Беларусь, або моцныя снегапады і моцныя маразы, або мяккую і практычна бясснежную зіму.
Экспэрты партала Severe Weather Europe адзначаюць, што цяпер ва ўсёй Паўночным кулі назіраюцца значныя анамаліі атмасфернага ціску, што прывяло да "надзвычай слабога" завіхрэння.