21 снежня 2024, Субота, 15:49
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Фатальная пастанова для Лукашэнкі

20
Фатальная пастанова для Лукашэнкі
Фота: AFP

Дыктатара не ратуе нават рэтуш.

Лукашэнка ходзіць па коле. Спроба балансаваць паміж Украінай, Захадам і Расеяй была няўдалай. У Крамлі не купілі пасярэдніцтва ў мірных перамовах з Кіевам і чарговы продаж адмовы ад нармалізацыі стасункаў з Захадам. І не купілі не таму, што не хацелі, а таму што тавар на продаж быў заляжалы і смярдзеў.

За некалькі месяцаў хаатычных рухаў цела на ўкраінскім і заходнім кірунку сітуацыя толькі што не пагоршылася. Таму прапанаваць у Крамлі не было чаго. А вось намёкі на стан здароўя самога Лукашэнку і найбліжэйшага атачэння прыйшлося выслухаць.

Засталося толькі тое, што ў 2020-м нанесла чарговую траўму - хаатычнае хаджэнне ў народ. Трэба пераканаць самога сябе, а яшчэ важней - Маскву ў тым, што ёсць яшчэ народная падтрымка і мандат. Ратаваць Лукашэнку павінен электарат. Дакладней - большасць. Толькі нават унутры самога рэжыму ёсць разуменне, што большасць на гэты раз не пераважная, а прыгнечаная. І гэта вельмі ненадзейны рэсурс.

Тым больш, што самай папулярнай тэмай абмеркавання становіцца здароўе, дакладней - яго адсутнасць, у Лукашэнкі. Яшчэ трохі і трэба будзе галівудскіх адмыслоўцаў у CGI выклікаць, бо банальная рэтуш не тое, што не ратуе, але рэгулярна прыводзіць да яшчэ больш жахлівых вынікаў.

Візіт у Крэмль прывёў да разумення таго, што калі раней была гульня на выжыванне рэжыму, то цяпер стаўка - жыццё Лукашэнкі і ўсяго сямейства, а час сыходзіць. Або трэба адмаўляцца ад бессістэмнай мітусні і выбіраць кірунак руху, дзе ёсць шанец банальна захаваць жыццё, ці пастанова пайсці на 7-ы тэрмін без унутранай і вонкавай падтрымкі стане фатальнай.

Telegram-канал "Нік і Майк"

Напісаць каментар 20

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках