Беларуса затрымалі пасля размовы з правакатарам у чат-рулетцы
14- 14.10.2024, 11:09
- 8,980
Ён расказаў, што ўдзельнічаў у пратэстах.
Беларуса затрымалі пасля размовы з правакатарам у чат-рулетцы, відэа з ім апублікаваў блізкі да сілавікоў тэлеграм-канал.
У размове з праўладным правакатарам Юрыем Камаром хлопец кажа, што ўдзельнічаў у пратэстах 2020 года і разлічваў на змену ўлады. Але пасля хлопец зразумеў, што "не трэба змены ўлады, таму што выдатная ўлада".
Паводле якога артыкула затрыманы хлопец і дзе зараз знаходзіцца, невядома.