21 снежня 2024, Субота, 14:50
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Пачаўся новы суд над актывісткай «Еўрапейскай Беларусі» Палінай Шарэндай-Панасюк

5
Пачаўся новы суд над актывісткай «Еўрапейскай Беларусі» Палінай Шарэндай-Панасюк

Палітычную зняволеную судзяць у Рэчыцы.

Сёння, 14 кастрычніка, у Рэчыцы пачынаецца суд над палітычнай зняволенай, актывісткай грамадзянскай кампаніі "Еўрапейская Беларусь" Палінай Шарэндай-Панасюк. Яе абвінавачваюць паводле артыкула аб «злосным непадпарадкаванні адміністрацыі калоніі».

Справу будзе разглядаць суддзя Станіслаў Іванюценка, які летась ужо судзіў палітычную зняыоленую і дадаў ёй год пазбаўлення волі, паведамляе праваабарончы цэнтр «Вясна».

Нагадаем, Паліна Шарэнда-Панасюк павінна была выйсці на волю 21 траўня, але ў той дзень высветлілася, што яе перавялі з калоніі ў СІЗА і выставілі новае абвінавачанне - у злосным непадпарадкаванні патрабаванням адміністрацыі калоніі. Гэта яе трэцяе абвінавачанне паводле гэтага артыкула.

У 2021 годзе Паліну Шарэнда-Панасюк асудзілі на два гады пазбаўлення волі. У красавіку 2022 года яна атрымала яшчэ адзін год калоніі паводле арт. 411 КК («Злоснае непадпарадкаванне патрабаванням адміністрацыі папраўчай установы»). Гэты тэрмін павінен быў скончыцца 6 жніўня 2023 года, але на актывістку «Еўрапейскай Беларусі» распачалі яшчэ адну справу за «непадпарадкаванне» і дадалі 1 год пазбаўлення волі.

За гэтыя гады Паліну Шарэнда-Панасюк некалькі разоў змяшчалі ў штрафны ізалятара, а таксама на шэсць месяцаў адправілі ў ПКТ. Паліна знаходзіцца ў поўнай ізаляцыі. У калоніі ў актывісткі "Еўрапейскай Беларусі" моцна пагоршылася здароўе. У актывісткі дыягнаставалі сур'ёзнае захворванне - хранічны панкрэатыт сярэдняй ступені цяжкасці. У турме яно можа стаць для палітычнай зняволенай смяротным.

Напісаць каментар 5

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках