21 снежня 2024, Субота, 15:09
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

F-16 перамог у першай паветранай дуэлі ва Украіне

13
F-16 перамог у першай паветранай дуэлі ва Украіне

Экспэрты распавялі аб ракеце, якая знішчыла расейскі Су-34.

Шэраг крыніц у сацыяльных сетках 13 кастрычніка паведамілі, што F-16 украінскіх УС збіў расейскі знішчальнік-бамбавік Су-34. Такая перамога была дасягнута з дапамогай ракеты AIM-9X Sidewinder з інфрачырвоным навядзеннем і высокай манеўранасцю. Аб гэтым пішуць аналітыкі партала Army Recognition.

AIM-9X вядомая высокай смяротнасцю і дае перавагу ў паветраных двубоях, можа атакаваць варожыя цэлі з высокіх кутоў і пры блізкіх сцэнарах.

F-16 Fighting Falcon украінскіх УС вядомыя шырокімі баявымі магчымасцямі: перадавой авіёнікай, радарнымі сістэмамі і рознымі ракетамі дакладнага навядзення. Адна з яго адметных асаблівасцяў – радар AN/APG-66 (V2), які адсочвае розныя цэлі адначасова з высокай дакладнасцю.

F-16 можа несці шэраг ракет класа "паветра-паветра", у т.л. AIM-120 AMRAAM для вядзення бою за межамі лініі бачнасці і AIM-9X Sidewinder – для блізкіх паветраных баёў. Магчымасць захопу мэты па-за зонай прамой бачнасці AIM-9X робіць яе асабліва смяротнай у блізкім бою. Такое спалучэнне радыёлакацыйнага і інфрачырвонага навядзення дае F-16 перавагу і ў далёкіх, і блізкіх баях.

У параўнанні з іншымі сучаснымі знішчальнікамі, такімі як раейскія Су-35 і МіГ-31, у F-16 больш высокая манеўранасць і магчымасці РЭБ. У Су-35 таксама ёсць цудоўныя радары далёкага дзеяння і ракетныя сістэмы, адзначаюць аўтары публікацыі, але F-16 кампенсуе гэта за кошт найвышэйшай манеўранасці і інтэграваных сістэм РЭБ, такіх як інтэграваная сістэма размеркавання Pylon (PIDS). Гэтая сістэма прымяняе контрмеры для ўхілення ад пагроз з радыёлакацыйным навядзеннем.

Гэта ў спалучэнні з перадавымі сістэмамі цэлеўказання на шаломах дазваляе пілотам знішчаць цэлі, проста гледзячы на іх, што важна ў блізкім бою.

Ракета AIM-9X Sidewinder

AIM-9X Sidewinder - сучасная зброя класа "паветра-паветра", якая зрабіла рэвалюцыю ў сучасных паветраных баях. Інфрачырвоная сістэма навядзення дазваляе выяўляць і захопліваць цеплавую сігнатуру варожага самалёта, як правіла, ад рухавікоў, што робіць яе высокаэфектыўнай супраць хуткіх цэляў. AIM-9X адрозніваецца ад папярэдніх версій здольнасцю "высокага адхіленні ад лініі візавання". Такім чынам, пілоту не трэба знаходзіцца проста тварам да супраціўніка для стральбы; ракета можа нацэльвацца і паражаць самалёт нават пад экстрэмальнымі кутамі адносна траекторыі палёту самалёта.

Усё гэта дапаўняецца сістэмай прыцэлу на шаломе і дазваляе пілоту проста глядзець на цэль і накіроўваць ракету. Такая функцыя радыкальна скарачае час рэакцыі, неабходнай у блізкім паветраным баі - крытычная перавага, калі пілоты манеўруюць на высокіх хуткасцях і ва ўмовах высокай пагрозы. AIM-9X вядомая здольнасцю выконваць рэзкія павароты.

Напісаць каментар 13

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках