Паводле запаветаў Лукашэнкі: МТЗ будзе выпускаць сякеры
29- 14.10.2024, 14:19
- 9,850
Трактары больш не прадаюцца?
Мінскі трактарны завод у 2025 годзе збіраецца асвоіць выпуск сякер. Пра гэта паведамілі ў прэс-службе прадпрыемства.
“У якасці вытворчай пляцоўкі разглядаецца механічны цэх №7. Там будзе арганізаваны асобны ўчастак для апрацоўкі лёзаў, для якога закупяць увесь комплекс неабходнага абсталявання. Плануецца наладзіць выпуск сякер шасці тыпапамераў”, - распавялі ў МТЗ.
Адзначым, у канцы мая гэтага года Аляксандр Лукашэнка паехаў на аршанскі завод "Легмаш". Там яму паказалі сякеру для дроў. Тады ж ён даручыў КДК узяць пад кантроль вытворчасць гэтых інструментаў.