21 снежня 2024, Субота, 18:56
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У мясе двух беларускіх прадпрыемстваў знайшлі кетапрафен і сульфаметазін

5
У мясе двух беларускіх прадпрыемстваў знайшлі кетапрафен і сульфаметазін

Знайшлі ўпершыню.

Статус двух беларускіх прадпрыемстваў зменены на "ўзмоцнены лабараторны кантроль" праз парушэнні, якія выявілі ўпершыню. Пра гэта сказана ў лісце Рассельгаснагляду.

Так, у гатовай мясной прадукцыі са свініны ад ААТ "Віцебскі мясакамбінат" расейскія спецыялісты выявілі кетапрафен, а ў гатовай мясной прадукцыі ад ААТ "Слуцкі мясакамбінат" - сульфаметазін.

Акрамя таго, расейскі рэгулятар часова абмежаваў пастаўкі ялавічыны ТАА "Межава СТАРТ", бо ў мясе паўторна выявілі лістэрыі. У канцы жніўня прадпрыемству змянілі статус на "ўзмоцнены лабараторны кантроль", бо гэта ж парушэнне было зафіксаванае ўпершыню.

У лісце Рассельгаснагляду сказана, што прадукцыя прадпрыемства, адгружаная на адрас расейскіх атрымальнікаў да 15 кастрычніка ўключна, прымаецца ў звычайным рэжыме.

Напісаць каментар 5

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках