21 снежня 2024, Субота, 19:25
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Названы тып малака, які дапамагае зніжаць крывяны ціск

7
Названы тып малака, які дапамагае зніжаць крывяны ціск

Ахоўвае ад гіпертаніі.

Навукоўцы з Універсітэта Таронта (Канада) устанавілі, што замена каровінага малака соевым дапамагае зніжаць артэрыяльны ціск і падтрымліваць узровень халестэрыну ў крыві ў норме. Вынікі даследавання апублікаваны ў часопісе BMC Medicinе.

Навукоўцы прааналізавалі вынікі 17 раней апублікаваных даследаванняў, у якіх разглядаліся наступствы адмовы ад каровінага малака на карысць соевага. У іх узялі ўдзел блізу 500 чалавек. Сярэдняя працягласць кожнага даследавання складала чатыры тыдні. За дзень удзельнікі выпівалі прыкладна 500 мл соевага ці каровінага малака.

Вынікі паказалі, што ва ўсіх даследаваннях замена каровінага малака соевым была звязаная са зніжэннем узроўню халестэрыну і маркёраў запалення ў арганізме. Таксама соевае малако дапамагала змагацца з гіпертаніяй.

Навукоўцы дадалі, што агульнае змяшчэнне цукру ў соевым малацэ было прыкладна на 60% меншым, чым у каровіным. Колькасць пажыўных рэчываў пры гэтым заставалася аднолькава высокай у абодвух тыпах. Хутчэй за ўсё, тэрапеўтычны эфект быў абумоўлены гэтымі ўласцівасцямі.

Напісаць каментар 7

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках