У нацыянальным парку «Прыпяцкі» знайшлі грыб-карал
4- 14.10.2024, 17:44
- 5,208
Фотафакт.
У Нацыянальным парку «Прыпяцкі» на поўдні Беларусі знайшлі рэдкі для краіны грыб – яжовік каралападобны (Hericium coralloides). Ён уключаны ў Чырвоную кнігу Беларусі, а вонкава нагадвае марскі карал.
Як распавялі ў «Прыпяцкім», яжовік каралападобны мае трэцюю катэгорыю аховы, што азначае, што ён не знаходзіцца пад непасрэднай пагрозай знікнення цяпер, але яго выміранне магчымае ў будучыні.
«Пладовае цела незвычайнай формы і падобнае на галінкі карала. Маладыя пладовыя целы вылучаюцца на фоне дрэў сваёй белай афарбоўкай», - адзначылі ў парку.