Беларуса затрымалі за саматужны дрон
6- 14.10.2024, 17:37
- 5,302
Затрыманне адбылося ў Воранаўскім раёне.
Жыхар аграгарадка Доцішкаў Воранаўскага раёна (Гарадзенская вобласць) затрыманы 11 кастрычніка, паведамляе прэс-служба Дзяржаўнага пагранічнага камітэта (ДПК).
Затрыманне праведзенае вайскоўцамі Лідскага пагранатрада, у доме ў мужчыны знойдзены беспілотны лятальны апарат (БПЛА) саматужнай вытворчасці, удакладняе ведамства.
Акрамя гэтага, гаворыцца ў паведамленні, па месцы жыхарства затрыманага знойдзены гумовы трос, пульт дыстанцыйнага кіравання і акумулятарная батарэя. Усе прадметы канфіскаваныя.