Лукашыстам на вока: вынесены прысуд 80-гадоваму экс-афіцэру «Штазі»
10- 14.10.2024, 17:59
- 11,100
Яго судзілі за забойства паўвекавой даўніны.
У Нямеччыне гучны працэс доўжыўся з 14 сакавіка. Былы супрацоўнік спецслужбаў да самага канца захоўваў маўчанне, піша Bild.
80-гадовага экс-афіцэра «Штазі» прысудзілі да 10 гадоў турмы за забойства паўвекавой даўнасці. Такую пастанову вынес сёння зямельны суд Берліна.
Пенсіянера Манфрэда Н. абвінавачвалі ў тым, што ў 1974 годзе на мяжы ўсходняга і заходняга Берліна ён застрэліў 38-гадовага паляка Чэслава Кукучку, які хацеў уцячы на Захад. 31-гадовы лейтэнант «Штазі» стрэліў яму ў спіну, калі той ужо атрымаў адзнаку ў пашпарце і ішоў з ГДР у ФРГ.
Усе апошнія гады забойца ціха жыў у прыватным доме пад Лейпцыгам.
Пазоўнікамі разам з нямецкай пракуратурай выступілі дзеці і сястра забітага. Сведкамі - школьнікі з Гесэна, якія пераходзілі мяжу тады ж і бачылі забойства.