21 снежня 2024, Субота, 15:43
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Берасцейка аддала хлопцу ў расе залатыя ўпрыгожанні за адпушчэнне грахоў

17
Берасцейка аддала хлопцу ў расе залатыя ўпрыгожанні за адпушчэнне грахоў
ІЛЮСТРАЦЫЙНАЕ ФОТА

Але потым засумнявалася.

У Берасці 50-гадовая жанчына стала ахвярай махлярства. Шпацыруючы ўвечары, яна сустрэла маладзёна ў рызе, якога прыняла за святара. Жанчына звярнулася да яго з асабістымі перажываннямі, і незнаёмец прапанаваў «адпусціць грахі» за матэрыяльнае ахвяраванне. У жанчыны не было грошай, таму яна перадала яму свае залатыя ўпрыгожанні.

Незнаёмы ўзяў упрыгожванні, перадаў ёй наўзамен драўляныя пацеркі і знік. Праз некаторы час жанчына зразумела, што яе ашукалі, і звярнулася ў міліцыю. Аператыўнікі ўстанавілі асобу зламысніка, ім выявіўся 19-гадовы жыхар Магілёўскай вобласці. Маладога хлопца затрымалі, але частку ўпрыгожанняў ён ужо паспеў прадаць.

Для збору довадаў у пацярпелай канфіскавалі драўляныя пацеркі, з якімі правялі генетычную экспертызу. Эксперты выявілі на іх біялагічны матэрыял, які супадае з узорамі падазраванага.

Па факце махлярства распачатая крымінальная справа на падставе ч.1 арт.209 КК Рэспублікі Беларусь.

Напісаць каментар 17

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках