Беларуска адмовілася прадоўжыць удзел у конкурсе Top Model Polska
8- 14.10.2024, 19:43
- 14,178
Марыя Місевіч здолела стаць адной з самых яскравых канкурсантак.
Беларуска Марыя Місевіч пакінула польскі конкурс Top Model Polska на ўласнае жаданне. Пра гэта яна расказала ў сваім Instagram. Увагу на допіс звярнула выданне Most.
«Мне шкада, Top Model Polska. Вельмі складаная пастанова, але трэба вяртацца да працы. Маё жыццё ніколі не будзе ранейшым. Заставайцеся на сувязі, гэта толькі пачатак», - напісала дзяўчына ў Instagram.
Марыі 23 гады, яна жыве ў Варшаве. Беларуска прыехала вучыцца ў Польшчу ў 2019 годзе.
У верасні падчас кастынгу Марыя расказала суддзям, што на праект трапіла выпадкова. Яна пажартавала, што гэта пранк, які выйшаў з-пад кантролю. У час конкурсу беларуска здолела стаць адной з самых яскравых канкурсантак.
За час удзелу ў конкурсе яна расказала, што павялічыла грудзі. Дзяўчына не думае, што гэта надало ёй больш упэўненасці ў сваім целе, але аблягчыла выбар адзення і бялізны і змяніла некаторыя аспекты прыватнага жыцця.